Чыноўнік Мінкультуры назваў “нармальным” праект рэканструкцыі Замкавай гары ў Браславе

Распрацоўваецца праект рэканструкцыі браслаўскага замка, каб музеефікаваць яго тэрыторыю, распавёў Ігар Чарняўскі, кіраўнік навукова-метадычнай рады па ахове гісторыка-культурнай спадчыны пры Міністэрстве культуры. Чыноўнік паведаміў пра гэта падчас “гарачай лініі, якая праводзілася ў рэдакцыі дзяржаўнай газеты “Культура, адказваючы на пытанне журналіста Кастуся Шыталя.



e6a4f65e7355bb8b7671c3a18003b146.jpg

Распрацоўваецца праект рэканструкцыі браслаўскага замка, каб музеефікаваць яго тэрыторыю, распавёў Ігар Чарняўскі, кіраўнік навукова-метадычнай рады па ахове гісторыка-культурнай спадчыны пры Міністэрстве культуры.

Чыноўнік паведаміў пра гэта падчас “гарачай лініі, якая праводзілася ў рэдакцыі дзяржаўнай газеты “Культура, адказваючы на пытанне журналіста Кастуся Шыталя.

“Канешне ж, калі на месцы помніка археалогіі, гісторыі, архітэктуры ўзводзяцца нехарактэрныя для яго будынкі, гэта кепска. Разам з кіраўніцтвам Браслаўскага райвыканкама мы разглядалі названае пытанне. Яны зараз рыхтуюць нармальную праектную дакументацыю па рэканструкцыі браслаўскага замка для таго, каб музеефікаваць яго тэрыторыю, - заявіў чыноўнік.

Таксама Ігар Чарняўскі заявіў, што навабуды на Замкавай гары, пра якія пісалі “Весткі, часовыя і зробленыя дзеля таго, каб праводзіць культурніцкія мерапрыемствы.


Паводле westki.info