Цяпер афіцыйна: У СІЗА вязняў абмежавалі ў падпісках на друкаваныя выданні
Гэта вынікае з адказу кіраўніка СІЗА-1 Андрэя Цэндрыка на зварот родных палітзняволенага, паведамляюць правабаронцы.

Адпраўка «Новага Часу» палітвязням. Фота Яны Трусіла
Аказваецца, адпаведныя змены былі ўнесеныя ў Правілы ўнутраннага распарадку следчых ізалятараў яшчэ 30 чэрвеня гэтага года адпаведнай пастановай МУС, а ўступілі ў сілу — 29 верасня.
З ПУР быў выключаны пункт 169: "Падпіска можа быць аформленая на імя асобы, што ўтрымліваецца пад вартай, яго роднымі ці іншымі асобамі".

"У сувязі з чым, афармленне падпіскі ў аддзяленні сувязі вырабляе супрацоўнік СІЗА за кошт сродкаў асобы, што ўтрымліваецца пад вартай, знаходзячыхся на асабовым рахунку. <...>
Раней аформленны перыядычны друк на лістапад і снежань 2021 года, будзе ўручаны адрасату", — падкрэсліваецца ў адказе начальніка СІЗА-1.
Падтрымайце палітзняволеных лістамі і паштоўкамі салідарнасці! Спіс палітвязняў з актуальнымі адрасамі можна знайсці на сайце prisoners.spring96.org (з Беларусі — праз VPN).