«Саша, ты адлічаны!» Cтудэнты выйшлі на акцыю пратэсту. Іх затрымліваюць, але яны ідуць
Сёння Дзень ведаў — дата, якая сёлета ў Беларусі адзначаецца акцыямі пратэсту студэнтаў і затрыманнямі.
Напярэдадні 1 верасня ў Telegram-каналах была анансаваная Студэнцкая акцыя пратэсту. Сёння студэнты розных ВНУ плануюць падпісаць петыцыю за справядлівыя выбары і перадаць яе міністру адукацыі. Раніца аўторка пачалася з затрымання дзяўчыны каля галоўнага корпуса БНТУ.
Па словах відавочцаў, яна збірала подпісы. Таксама ў студэнцкім чаце паведамляецца аб затрыманні яшчэ аднаго хлопца, піша onliner.by.
Тым часам каля галоўнага ўваходу БНТУ заўважаная група студэнтаў. Хлопцы і дзяўчаты натоўпам рушылі ў бок плошчы Якуба Коласа. Мужчына з гучнагаварыцелем папярэджвае прысутных студэнтаў аб адказнасці за ўдзел у несанкцыянаваным мерапрыемстве.
Каля 200 студэнтаў прайшлі ад цэнтральнага ўваходу БНТУ ў падземны пераход на плошчу Якуба Коласа і пайшлі ў бок цэнтра горада. Калону суправаджае супрацоўнік міліцыі ў манішцы «інфармацыйная група».
Студэнты МДЛУ каля ўваходу ва ўніверсытэт прапанавалі міністру замежных справаў Уладзіміру Макею падпісаць петыцыю за свабодныя выбары, але ён адмовіўся, паведамляе «Наша ніва» .
Студэнты МДЛУ мітынгуюць з крэатыўнымі плакатамі. Машыны, якія праязджаюць, сігналяць у знак падтрымкі, піша Студэнцкая ініцыятыўная група.
Студэнты ігнаруюць спробу затрымання
Да МДЛУ прыехалі тры бусы з АМАПам, спрабуюць разагнаць студэнтаў, перакрываюць дарогу. Міліцыя ўвайшла ва ўніверсітэт, сілавікі ачапілі МДЛУ. Туды ідзе калона студэнтаў з іншых ВНУ, паведамляе карэспандэнт @nashaniva.
Студэнты Беларускага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта выйшлі на вуліцу Свярдлова, скандуюць "Жыве Беларусь!"
Карэспандэнты Еўрарадыё затрыманы падчас стрыму з акцыі студэнтаў — нібыта дзеля праверкі акрэдытацыі.
У тым, хто затрымліваў Марыю Вайтовіч, апазнаны намеснік начальніка Савецкага РУУС Станіслаўчык В.І.
На прыпынку на праспекце Незалежнасці АМАП адціскае калону студэнтаў, некалькі чалавек затрыманыя.
Гістфак БДУ рушыць па праспекце ў бок мінада.
Не менш за 17 студэнтаў затрымана каля розных універсітэтаў Мінска і на плошчы Перамогі на гэты момант, паведамляюць карэспандэнты і чытачы @nashaniva.
Каля БДУ
Студэнтаў адціснулі ў бок юрфака БДУ. АМАП заблакаваў галоўны ўваход у БДУ, паведамляе канал studentyBY.
Некалькі сотняў студэнтаў рушаць калонай па вуліцы К. Маркса.
Калона студэнтаў выйшла на праспект Незалежнасці каля метро Кастрычніцкая, іх падтрымліваюць аўтамабілісты. "Саша, ты адлічаны! — скандуюць студэнты, паведамляе @nashaniva.
Паведамляецца, што падчас акцыі затрымана каля 20 студэнтаў.
Каля будынку Міністэрства адукацыі, куды рушаць студэнты, чатыры аўтобуса, столькі ж мікрааўтобусаў і некалькі міліцэйскіх машын. Ля ўвахода дзяжураць два міліцыянта.
Затрыманы выкладчык гістарычнага факультэта БДУ дацэнт Вадзім Белявец, паведамляе канал studentyBY. Ён абараняў студэнтаў ад затрымання, у выніку яго самога затрымалі.
А вось начальнік па выхаваўчай працы з моладзю МДЛУ Ігар Пучэня пагражае студэнтам амапам.
Каля МДЛУ так. Фота @tutby_official
Вялізная калона студэнтаў розных ВНУ сталіцы зноў выйшла на праспект Незалежнасці. Яна цяпер ідзе ў бок плошчы Якуба Коласа, адкуль уранку выйшла першая калона студэнтаў БНТУ і БДУІРа, якую пасля жорстка разагналі амапаўцы. Колькасць дэманстрантаў вырасла да 1500 чалавек. Людзі на праспекце вітаюць іх кватэр нацыянальнымі сцягамі. Аўтамаблісты масава сігналяць у знак падтрымкі. Калі пад'ехалі бусы з АМАПам, студэнты ўзяліся ў счэпку і скандуюць "Адзін за ўсіх і ўсе за аднаго!", паведамляе @nashaniva.
Шматтысячная калона студэнтаў накіроўваецца ў бок праспекта Незалежнасці.
Выкладчыкі БНТУ не далі студэнтам далучыцца да калёны пратэстоўцаў
Калі калона Маршу студэнтаў ішла па праспекту Незалежнасці каля галоўнага корпуса Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэту, удзельнікі акцыі скандавалі «БНТУ! БНТУ!», але адтуль ніхто выйсці не змог.
На Нямізе студэнты прагналі сілавікоў.
Толькі што з будынка Міністэрства адукацыі выйшаў міністр Ігар Карпенка. Журналіст TUT. BY падышоў да яго з пытаннем, можа ён неяк пракаментаваць тое, што сёння адбываецца ў студэнцкім асяроддзі. Міністр проста прайшоў міма. У гэты час на плошчы Незалежнасці з'явіўся АМАП, байцы бягуць у бок Кастрычніцкай.
Як стала вядома @euroradio, амаль усіх студэнтаў, затрыманых сёння ў раёне плошчы Перамогі, выпусцілі. Яны знаходзіліся ў Савецкім РУУС Мінска.
Відавочцы распавялі, што іх прывезлі туды блізу 12-й гадзіны і пачалі "афармляць": "Тварам да сцяны", "рукі на сцяну", "дасталі ўсё з кішэняў". Цяпер у аддзяленні застаўся хіба што адзін з затрыманых.
Вызвалены таксама выкладчык гісторыі Вадзім Белявец, які абараняў студэнтаў ад затрыманняў.
Белсат паведамляе, штто насупраць Свярдлова, 24 АМАП збівае студэнтаў і запіхвае іх ў машыны.
Людзі крычаць: "Смелыя супраць дзяцей!"
Каля стадыёна "Дынама" працягваюцца затрыманні. Жанчыны заблакавалі міліцэйскую машыну, да іх падбег АМАП, адну дзяўчыну збілі з ног, паведамляе Свабода.
Эмацыйна. Хлопец збег ад АМАПу і не можа стрымаць эмоцый ад таго, што адбывалася
Ля стадыёна "Дынама" былі затрыманыя мінімум 7 чалавек. Пасля гэтага маладыя людзі групай рушылі да метро, каб бяспечна даехаць дадому. Частка засталася на месцы, да 20 чалавек. Побач з імі спыніліся і дзяжураць тры сініх бусы без нумароў з супрацоўнікамі АМАПу.
Двух журналістаў TUT.BY затрымалі і вязуць у РУУС. Па словах супрацоўнікаў міліцыі, "праверыць акрэдытацыю", паведамляе tutby_official.
Пратэстоўцы рушылі ад Ліцэя БДУ ў бок цэнтра. У гэты момант да ліцэя пад'ехалі каралі без нумарных знакаў з АМАПам і супрацоўнікамі ў цывільным. Мінімум двух чалавек затрымалі, перадае карэспандэнт TUT.BY.