Cуд апраўдаў апазіцыянера

11 студзеня суддзя Цэнтральнага раёну Гомеля Алена Цалкова вынесла пастанову пра спыненне адміністрацыйнай справы за дробнае хуліганства адносна грамадскага актывіста, актывіста Руху "За Свабоду", пенсіянера МУС Уладзіміра Няпомняшчых за недаказанасцю віны Справа гэтая цягнулася ад 7 кастрычніка мінулага году, калі спадара Уладзіміра міліцыянты затрымалі на праспекце Леніна падчас расклейкі налепак пра Народны сход. Супраць яго склалі два адміністрацыйныя пратаколы — за парушэнне парадку арганізацыі масавага мерапрыемства і нецэнзурную лаянку.

11 студзеня суддзя Цэнтральнага раёну Гомеля Алена Цалкова вынесла пастанову пра спыненне адміністрацыйнай справы за дробнае хуліганства адносна грамадскага актывіста, актывіста Руху "За Свабоду", пенсіянера МУС Уладзіміра Няпомняшчых за недаказанасцю віны

Справа гэтая цягнулася ад 7 кастрычніка мінулага году, калі спадара Уладзіміра міліцыянты затрымалі на праспекце Леніна падчас расклейкі налепак пра Народны сход. Супраць яго склалі два адміністрацыйныя пратаколы — за парушэнне парадку арганізацыі масавага мерапрыемства і нецэнзурную лаянку.

Актывіста аштрафавалі двойчы. Да таго ж Уладзімір адседзеў больш як двое сутак у ізалятары, куды яго прэвентыўна змясціла міліцыя па распараджэнні намесніка начальніка Цэнтральнага РАУС Андрэя Пархоменкі.

Расклейку налепак спадар Няпомняшчых не адмаўляў, а штраф за дробнае хуліганства (нецэнзурную лаянку) аспрэчыў.

Пра лаянку напісаў у рапарце толькі адзін міліцыянт — оперупаўнаважаны крымінальнага вышуку маёр міліцыі Валер Амельчанка. Ніхто іншы, апрача Амельчанкі, гэту лаянку ня чуў.

Паводле Руху "За Свабоду"