«Цытату пра нашчадкаў Кубэ вырвалі з кантэксту...» Матолька атрымаў адказ на скаргу
Блогер Антон Матолька атрымаў з Мінабароны адказ на сваю заяву, зробленую па слядах фразы прэс-сакратара ведамства палкоўніка Макарава, які параўнаў праціўнікаў парадаў з «нашчадкамі Кубэ».
![прэс-сакратар Мінабароны Уладзімір Макараў, з фразы якога пра Кубэ ўусё і пачалося... прэс-сакратар Мінабароны Уладзімір Макараў, з фразы якога пра Кубэ ўусё і пачалося...](/img/v1/images/077efdf2_6ff0_4cbd_b85f_02de70fe0db5_w1023_r1_s.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
прэс-сакратар Мінабароны Уладзімір Макараў, з фразы якога пра Кубэ ўусё і пачалося...
Ва ўсёй гэтай сітуацыі Антона Матольку цікавіў адзін момант: Ці з'яўляецца падобная пазіцыя, згодна якой праціўнікі парадаў у цэнтры Мінску — нашчадкі Кубэ, асабістай думкай палкоўніка Макарава альбо гэта прынцыповая пазіцыя Мінабароны. Уцямнага адказу блогер так і не атрымаў.
У адказе з Мінабароны ідзецца пра тое, што рэпліка пра Кубэ «вырваная з кантэксту» і блытаніна пачалася праз незалежныя СМІ. Аказваецца, была праведзеная цэлая экспертыза, якая вывучала аўдыёзапіс Макарава, які акурат і разыйшоўся на цытаты.
Паводле палкоўніка Касінскага, чый подпіс стаіць пад адказам Матольку, з выступу Макарава «некаторымі СМІ вырваны асобныя фрагменты, якія вольна інтэрпрэтаваныя адпаведнымі аўтарамі».
Антон Матолька падобным адказам не задаволены і свой наступны ліст будзе адрэсаваць ужо ў пракуратуру.
Перадгісторыю канфлікта, у якім замешаныя і Матолька, і Мінабароны, і Вільгельм Кубэ, і нават прыдарожны слуп, можна прачытаць тут.