«Чаму не атрымаў дазвол улад?» За дзіцячы малюнак на акне мінчука арыштавалі на 12 сутак

У судзе Фрунзенскага раёна 10 жніўня разгледзелі справу 41-гадовага Дзмітрыя Бубенкі. Яго затрымалі ўвечары 9 жніўня дома за «несанкцыянаванае пікетаванне шляхам размяшчэння белага аркуша паперы на акне», адзначае «Вясна».

_5231159872224081118_120.jpg

Дзмітрый растлумачыў суддзі Наталлі Бугук, што на вокнах вісяць дзіцячыя малюнкі, якія павесілі амаль чатыры гады таму. Паводле яго слоў, яны абараняюць рассаду жонкі ад сонца. Суддзю цікавіла, чаму ён не атрымаў на гэта дазвол ад улад. Сведка на судзе даў тыя ж паказанні, які былі напісаныя ў рапарце.

У выніку суддзя Бугук палічыла Бубенку вінаватым па арт. 24.23 КаАП і арыштавала яго на 12 сутак.

На фота — малюнак, за які Дзмітрыя пакаралі арыштам.