Чарговая камунальная катастрофа: увесь Барысаў застаўся без вады
Раніцай у Барысаве адбылася сур’ёзная аварыя на водаправодных сетках.
На момант публікацыі навіны ўвесь горад заставаўся без халоднай вады, гэтую інфармацыю «Onliner» пацвердзілі ў ГП «Барысаўводаканал», піша «Беларускі партызан» са спасылкай на onliner.by.
Аварыя здарылася сёння ў 9:05. Адбыўся прарыў водаправода. Зараз спецыялісты займаюцца ліквідацыяй праблемы.
Як адзначылі ў арганізацыі, калі ў кароткія тэрміны не атрымаецца дамагчыся паляпшэння якасці падаваемай вады, будзе дадаткова арганізаваны яе падвоз у аўтацыстэрнах.