Чарговы акт рэпатрыяцыі. На сённяшні рэйс у Ірак зарэгістраваліся 419 пасажыраў
На рэйс авіякампаніі Iraqi Airways з Нацыянальнага аэрапорта «Мінск» у ірацкі Эрбіль 4 снежня зарэгістраваліся 419 пасажыраў. Як паведамляе прэс-служба сталічнага аэрапорта, сярод іх 415 дарослых і чатыры дзіцяці да двух гадоў.
Самалёт ужо прыбыў у Мінск. Яго вылет запланаваны на 15:45.
Эвакуацыйныя рэйсы авіякампаніі Iraqi Airways дастаўляюць
дадому мігрантаў, якія захраслі на мяжы Беларусі і Еўрасаюза. Ужо вывезена
больш за 2200 чалавек.
Паводле «Еўрарадыё».