Чарговыя змены ў працы фармацэўтычных прадстаўнікоў
У студзені пасля гучнай «справы фармацэўтаў» Міністэрства аховы здароўя ўнесла змены ў парадак працы фармпрадстаўнікоў па інфармаванні медыкаў: цяпер рэкламаваць прэпараты дазвалялася толькі на спецыяльных мерапрыемствах, а хадзіць па кабінетах медустаноў забаранілі. Сёння сталі вядомыя новыя змены ў працы.
![Фота: Белфармацыя Фота: Белфармацыя](/img/v1/images/apteka_1.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Фота: Белфармацыя
30 красавіка на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале апублікавалі новую пастанову Міністэрства аховы здароўя.
Значных змен некалькі.
«Дзеянне сапраўднай Інструкцыі не распаўсюджваецца на адносіны, звязаныя з размяшчэннем (распаўсюджаннем) рэкламы, забеспячэннем арганізацыі і функцыянавання сістэмы фармаканагляду», — такое ўдакладненне з'явілася ў пастанове.
![Затрыманыя кіраўнікі прыватных кампаній, якія пастаўлялі лекі Аблава на кампаніі, якія пастаўлялі медыцынскія і фармацэўтычныя тавары](/img/v1/images/kdk2.jpg?f=c&h=360&o=0&u=1715395350&w=660)
Таксама ўдакладняюцца тэрміны — што такое «інфармаванне працаўнікоў» фармпрадстаўнікамі і хто можа з'яўляцца такім прадстаўніком. Вызначана, што гэта спецыялісты з вышэйшай медыцынскай або фармацэўтычнай адукацыяй, якія ўпаўнаважаны вытворцамі лекавых сродкаў або іх прадстаўніцтвамі праводзіць інфармаванне на падставе дагавора.
У інструкцыю таксама ўключаны абзац аб тым, што фармпрадстаўнікі не маюць права «ажыццяўляць інфармаванне работнікаў, скіраванае на прыцягненне ўвагі да канкрэтнага лекавага прэпарата (лекавых прэпаратаў), фарміраванне або падтрыманне цікавасці да яго і (або) яго прасоўванне на рынку».
![Застануцца толькі дзяржаўныя аптэкі? Б'юць па прыватных аптэках: хутка там нельга будзе набываць рэцэптурныя лекі](/img/v1/images/apteka_1.jpg?f=c&h=360&o=0&u=1715395350&w=660)
Выключана забарона для фармпрадстаўнікоў наведваць арганізацыі аховы здароўя, уведзеную ў мінулай пастанове. У абзацы аб тым, што інфармаванне работнікаў ажыццяўляецца шляхам «прадастаўлення інфармацыйных матэрыялаў у арганізацыі ў электронным выглядзе або на папяровым носьбіце (без наведвання арганізацыі)» апошнія словы ў дужках заменены на «(без узаемадзеяння з работнікамі)».
Гэта значыць прыходзіць у медустановы фармпрадстаўнікі змогуць, але ўзаемадзейнічаць з медыкамі ім па-ранейшаму нельга.