«Чарнобыльскі шлях» адбудзецца ў Вільні

У 36-ю гадавіну аварыі на ЧАЭС у Вільні беларусы зладзяць "Чарнобыльскі шлях".

img_0105_novyj_razmer_logo_2.jpg

Ініцыятарам выступіла грамадскае аб'яднанне "Экадом", пазбаўленае ў Беларусі дзяржрэгістрацыі. Сёлета акцыя будзе асабліва актуальная на фоне ядзернага шантажу з боку РФ падчас вайны з Украінай. Таму экалагічная тэма падчас "Чарнобыльскага шляху" будзе спалучацца з антываеннай.
"Мы не можам выйсці на мітынг у Беларусі, бо рэпрэсіі, якія не спыняюцца, не даюць магчымасці беларусам выказаць свае адносіны да праблемы, — кажа Ірына Сухій, кіраўніца антыядзернага накірунку "Экадома". — Але і ў Вільні мы можам патрабаваць таго, каб урады і міжнародныя арганізацыі пачалі дзейнічаць, а не толькі выказваць заклапочанасць".
Вулічная акцыя ў Вільні пачнецца 26 красавіка ў 18:00 з мітынгу на Лукішскай плошчы. А 19-й стартуе шэсце да помніка "Маці Чарнобыля".
Тым часам партыя "Зялёныя" спрабуе правесці "Чарнобыльскі шлях" у Мінску — у Мінгарвыканкам пададзена адпаведная заяўка (у апошнія гады традыцыйнае шэсце ў беларускай сталіцы не праводзілася).
Паводле Еўрарадыё