Чысткі пачынаюцца? Дзяржтэлеканал накінуўся на чыноўнікаў

Яўген Пуставой на тэлеканале СТВ абвясціў, што людзі выходзілі з пратэстам не супраць Лукашэнкі. Здаецца, улада шукае новую ахвяру.

croppedimg_37596198.jpeg


Вось цытаты стэндапа на СТВ, з якіх зразумела, што «чысткі» і рэпрэсіі дойдуць і да чыноўнікаў, якія цяпер спадзяюцца буру пераседзець, піша «Беларускі партызан».

«Пачнем з вас, мілыя чыноўнікі. Ну як мілыя, Юды з уладных кабінетаў. Я пра навіну, што, маўляў, некаторыя дзяржслужачыя падрыхтавалі петыцыю супраць дзеючай улады і гвалту».

«Ну, давайце сумленна. Незадаволенасць грамадзян уладай-гэта ваша заслуга на месцах. Людзі выходзілі не столькі персанальна супраць Лукашэнкі, колькі часцяком з-за фанабэрыі і ляноты мясцовых начальнічкаў. З-за нявырашаных праблем. Бо часцяком жа беларусы з банальнымі пытаннямі вымушаныя звяртацца да Наталлі Качанавай. Яна ўнікае, падыходзіць па-людску. А вы чаго, прадстаўнікі вертыкалі, не так працуеце? Толькі і новых паўнамоцтваў хочаце. Аксціцеся. Спачатку адказнасць — затым паўнамоцтвы».

«Там, дзе ўлада працуе, у жніўні 2020-га было спакойна».

Раней дзяржтэлеканалы ў прапагандысцкім сюжэце вынеслі «папярэджанне» сілавікам.