Да стачкі на «Беларуськаліі» далучаюцца ўсё новыя рабочыя
Як паведамляе тэлеграм-канал стачкама Беларуськалія, да стачкі далучыліся яшчэ як мінімум 4 чалавекі.

Гэта электрагазазваршчык 3 3РУ ААТ "Беларуськалій" Заброцкі Дзмітрый Алегавіч, электраслесар ПРМУ рудніка 3РУ ААТ "Беларуськалій" Каралевіч Яўген Валер'евіч, майстар ЦПРД 3РУ (крухмальны цэх) ААТ "Беларуськалій" Панцялёў Аляксандр Уладзіміравіч і электраслесар 4 разраду ПУВРКТ рудніка 3РУ ААТ "Беларуськалій" Швабоўскі Кірыл Дзмітрыевіч.