Дабрачынная акцыя Гродзенскага дзіцячага хоспісу ў Музеі гісторыі рэлігій

Пачынаючы з верасня дзеці з абмежаваннямі, якімі апякуецца Грамадская дабрачынная арганізацыя “Гродзенскі дзіцячы хоспіс, іх бацькі, валанцёры рабілі калядныя сувеніры.



get_im1.jpg

2 снежня ў Гродзенскім музеі гісторыі рэлігій пройдзе выстава-продаж, сродкі ад якой пойдуць на патрэбы хворых дзяцей.

Выстава-продаж і канцэрт прымеркаваныя да Міжнароднага дня людзей з абмежаванымі магчымасцямі.

Дырэктарка  ГДА “Гродзенскі дзіцячы хоспіс Вольга Шульга распавяла:

—  Сумесна з Гродзенскім музеем гісторыі рэлігій і музычнай школай №1 мы вырашылі зрабіць канцэрт, у якім выступяць і здаровыя дзеці, і дзеці з абмежаванымі магчымасцямі, чакаем гасцей з Мінска (пры падтрымцы арганізацыі “Мае сэнс).

Хочам, па-першае, прыцягнуць увагу грамадства да праблем людзей з абмежаваннямі, а па-другое, зладзіць выставу-продаж калядных сувеніраў.

У дзяцей, якімі апякуецца наша арганізацыя, ёсць  мара — з’ездзіць у аквапарк у Друскенікі. Большасць з іх ніколі ўвогуле не былі за мяжой.

Мы падлічылі, на паездку аднаго дзіцяці разам з мамай патрэбна 150 долараў. Такіх дзетак 20, да таго ж іх павінны суправаджаць валанцёры, бо многія дзеткі на інвалідных вазках. На гэта і пойдуць усе атрыманыя ад продажу сродкі.

Спадзяемся, што да вясны мы нейкім чынам здолеем сабраць неабходную суму.

На арганізацыю выезду дзяцей у аквапарк і пойдуць усе сродкі, атрыманыя за продаж калядных сувеніраў, зробленых самімі дзецьмі. Гэта снегавікі, анёлы, вязаныя рэчы, вырабы з валянай воўны, гірлянды, паштоўкі...

get_im222.jpg

Кожны робіць тое, што можа

Канцэрт і выстава-продаж адбудуцца ў Музеі гісторыі рэлігій у 15.00 2 снежня.

Уваход вольны.

Кожны сувенір, набыты вамі на выставе, набліжае спаўненне дзіцячай мары!

get_im2.jpg

      

За працай мамы і валанцёры

Здымкі Вольгі Шульгі

t-styl.info