ДАІ затрымала двух кіроўцаў, якія сігналілі на праспекце Незалежнасці
Двух кіроўцаў затрымалі за неабгрунтаваную падачу гукавога сігналу, паведамілі ў сталічнай ДАІ.
Сёння на праспекце Незалежнасці інспектары затрымалі кіроўцаў, праінфармавалі ў ДАІ. Яны падчас руху падавалі гукавыя сігналы «ў парушэнне ўстаноўленых правілаў».
Кіроўцаў і транспартныя сродкі даставілі ў тэрытарыяльныя органы ўнутраных спраў для разбору. У ДАІ адзначылі, што цяпер дзеянням кіроўцаў «даецца прававая ацэнка».
Нагадаем, у абноўленым КаАП прапісалі норму, згодна з якой, кіроўца, які парушыў правілы карыстання гукавымі сігналамі ў месцах правядзення масавых мерапрыемстваў, можа атрымаць штраф да 10 базавых з пазбаўленнем правоў на тэрмін да года або без пазбаўлення.
Паводле auto.tut.by