Даў інтэрвію пра «Акцыю папярэджання» — атрымай пратакол
За "інтэрв'ю інфармацыйнаму рэсурсу "Хартыя-97" складзены новы пратакол, гэтым разам на грамадскага актывіста з Ліды. Дата разгляду справу ў судзе пакуль не прызначаная.
Услед за адміністратыўнай
справай Уладзіміра Някляева,
якога звінавацілі
ў парушэнні артыкула 23.34 КаАП на падставе каментара на сайце “Хартыі-97”, грамадскаму актывісту з Ліды
Валеру Мінцу даслалі поштай
пратакол адміністратыўнага правапарушэння з Лідскага РАУС.
У пратаколе, складзеным участковым У. Лукіным 19 кастрычніка, паведамляецца, што Мінец 5 верасня здзейсніў правапарушэнне, а менавіта — “у ходзе інтэрв'ю інфармацыйнаму рэсурсу "Хартыя-97", адносна маючых адбыцца вучэнняў "Захад–2017" у славеснай форме заклікаў да ўдзелу ў "Акцыі папярэджання" 8-га верасня на тэрыторыі Кастрычніцкай плошчы ў Мінску. Ад яўкі ў РАУС і ад тлумачэнняў адмовіўся”.
Валер Мінец звяртае ўвагу на той факт, што перад гэтым, 21 кастрычніка ўчастковы браў у яго пісьмовыя тлумачэнні. Ёсць і іншыя нестыкоўкі ў пратаколе. Напрыклад, інтэрв’ю напачатку з’явілася на сайце Беларускага нацыянальнага кангрэсу, а на Хартыі толькі на другі дзень.
Такім чынам, "жэстачайшая лібералізацыя", пра якую гучна абвясціў міністр унутраных спраў Ігар Шуневіч, пачынае набіраць хуткія тэмпы.
Дата разгляду справу ў судзе пакуль не прызначаная.