«DDoS-сайт» кіберпартызан трапіў у «чорны спіс». У адказ яны стварылі яго клон

Сайт кіберпартызан быў унесены ў "чорны спіс" заблакаваных на тэрыторыі Беларусі рэсурсаў. У адказ кіберпартызаны запусцілі "клона" гэтага сайта.

hack_813290_1280.jpg


Як паведамлялася раней у Telegram-канале "Кібер-Партызаны", яны запусцілі сайт, "праз які любы беларус можа стаць кібер-партызанам і ўдарыць па дзярж. сайтам!" Хутчэй за ўсё, гэты рэсурс дапамагаў пры правядзенні DDoS-атак.
2 лістапада сайт быў унесены ў спіс рэсурсаў абмежаванага доступу "на падставе рашэння Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь". Спіс з такімі рэсурсамі недаступны для прагляду звычайным карыстальнікам, але адкрыты для інтэрнэт-правайдэраў.
Сёння, 5 лістапада, кіберпартызаны заявілі, што "ў адказ мы запусцілі клон нашага DDoS-сайта" і што "мы ўмеем кланаваць сайт кожныя 20 хвілін. Паглядзім, хто пераможа".
Адзначым, што ў спіс рэсурсаў абмежаванага доступу патрапілі і іншыя варыянты напісання "DDoS-сайта" кіберпартызан, аднак у ім сапраўды пакуль няма "кланаванага" рэсурсу.
Паводле 42.tut.by