Дэпутатаў — да адказу
Грамадзянская кампанія “Наш дом праводзіць кампанію “Дэпутатаў — да адказу.
“У Беларусі каля 25 000 дэпутатаў рознага ўзроўню, — адзначаюць ініцыятары кампаніі. — Кожны з іх упаўнаважаны ўдзельнічаць у ажыццяўленні дзяржаўнай улады і ў сілу гэтага
абавязаны памятаць, што, у адпаведнасці з Канстытуцыяй: “Дзяржаўныя органы ў межах сваіх паўнамоцтваў самастойныя: яны ўзаемадзейнічаюць паміж сабой, стрымліваюць і ўраўнаважваюць адзін
аднаго.

Практыка, аднак, сведчыць пра тое, што прадстаўнікі народа з'яўляюцца нямымі і бяспраўнымі прыдаткамі выканаўчай вертыкалі ўлады. Гэта выяўляецца ў зацятым нежаданні дэпутацкага корпуса перыядычна
(але не радзей двух разоў на год!) рабіць справаздачы перад выбарцамі пра сваю дзейнасць і выкананне перадвыбарнай праграмы, пра працу Савета і яго органаў, у склад якіх ён абраны ці ўваходзіць па
пасадзе.
Большасць грамадзян памылкова мяркуюць, што дэпутаты, асабліва мясцовых Саветаў, бяспраўныя і бездапаможныя. Але прычына бяссілля прадстаўнікоў народа крыецца ў тым, што яны не выкарыстоўваюць для
абароны нашых правоў і законных інтарэсаў шырокія магчымасці, якія прадстаўляюцца ім законам!
Задача бестэрміновай кампаніі "Наш Дом" — дэпутатаў да адказу!" прымусіць дэпутацкі корпус узгадаць пра іх абавязак перад краінай і выбарцамі, і прымусіць яго
працаваць на выгоду выбарцаў.
“Наш Дом заклікае ўсіх неабыякавых далучацца да акцыі.
Паводле nash-dom.info