Добрая кніга ў падтрымку ўсім, хто зведаў гвалт сілавікоў

Выдавецтва "Янушкевіч" прапануе падтрымку добрай кнігай усім, хто пацярпеў ад дзеянняў сілавікоў. 

118214232_1764936633646568_1540057761850450011_o.jpg


У абвестцы на старонцы выдавецтва ў фэйсбуку гаворыцца:
"Сябры, наша праца – гэта найперш выдаваць крутыя кнігі. І гэтыя кнігі мы хацелі б перадаць тым, хто зведаў гвалт у Беларусі. Каб людзі не заставаліся ўвесь час сам-насам са сваімі перажываннямі і змрочнымі думкамі, а маглі расслабіцца і пагрузіцца ў свет літаратуры. Звярніцеся, калі ласка, да нас, калі вашы родныя ці сябры пацярпелі ад жорсткіх дзеянняў сілавікоў і знаходзяцца на лячэнні. Мы хочам падтрымаць іх добрай кнігай".
Каб звязацца з выдавецтвам, пішыце паведамленні ў сацсетках альбо на januskevic.books@gmail.com.
https://www.facebook.com/januskevic.books https://twitter.com/januskevic_bookhttps://vk.com/januskevic.books