Домікі для катоў з беларускімі шыльдачкамі з'явіліся на вуліцах Кобрына

У кобрынскіх беспрытульных катоў з'явіліся цёплыя домікі.

domik.jpg


Гэта пілотны праект. Зоаабаронцы дзякуюць кіраўніцтву горада за разуменне і садзейнічанне ў рэалізацыі ініцыятывы.
Як адзначаюць валанцёры, домікі выраблены з еўравагонкі, у кожнай сцяны тры пласта, унутры хатак знаходзіцца салома, што дазволіць яшчэ лепш захоўваць цяпло ўнутры.

domik1_1.jpg


Пакуль усталявалі пяць домікаў. Але калі праект апынецца ўдалым, то ўжо наступнай зімой іх стане нашмат больш, распавядаюць зааабаронцы.
— Ужо зараз можна з упэўненасцю сказаць, што кабрынчане праявілі сябе як высокакультурныя людзі, якія не толькі не псуюць домікі і не палохаюць катоў, але і падкормліваюць бяздомных. І хочацца дадаць адно: калі ёсць жаданне працаваць і змяняць гэты свет да лепшага, то ўсё абавязкова атрымаецца. Вельмі шмат было скептыкаў падчас рэалізацыі праекта, гучалі меркаванні што кіраўніцтва горада не дазволіць усталяваць гэтыя домікі, што гараджане спаляць, выкрадуць, знішчаць гэтыя домікі ў першую ж ноч ... Але як мы бачым, кіраўніцтва горада вельмі пазітыўна паставілася да гэтага праекта, а гараджане падкормліваюць катоў і берагуць домікі.

domik2.jpg


А вось такія домікі для бяздомных катоў усталявалі некалькі гадоў таму ў Гданьску.

screenshot_2.png


Так зімуюць каты ў Адэсе:


brest.greenbelarus.info