Два дзясяткі чыноўнікаў некалькі месяцаў узгаднялі тры словы

У Беларусі два дзясяткі чыноўнікаў некалькі месяцаў узгаднялі тры словы. А што ж тады робіцца, калі ўзгадняць трэба больш істотныя змены, піша «Еўрарадыё».

Фота: pixabay.com

Фота: pixabay.com

У Беларусі два дзясяткі чыноўнікаў некалькі месяцаў узгаднялі тры словы. Вясной 2018-га ўзнікла неабходнасць змяніць пастанову Міністэрства аховы здароўя ад 2012 года. Для гэтага Міністэрству аховы здароўя давялося прымаць новую пастанову (№ 43 ад 22 траўня 2018 года), падпісаную першым намеснікам міністра Дзмітрыем Піневічам.

Для таго, каб змяніць фармулёўку ў пункце аб правядзенні санітарнага нагляду Цэнтрам гігіены і эпідэміялогіі Упраўлення справамі прэзідэнта, збіралі амаль два дзясяткі ўзгадненняў, якія былі і на ранейшым дакуменце (гэта чыноўнікі на пасадзе міністра альбо прыраўнанай да яе і ўсе губернатары).

Усе ўзгадненні былі атрыманыя да канца жніўня, а на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале Рэспублікі Беларусь дакумент з'явіўся толькі 19 кастрычніка.

Можна ўявіць, як складана чыноўнікам і сілавікам узгадняць дакументы, у якіх трэба змяніць больш за тры словы.

Фота: pravo.by

Фота: pravo.by


euroradio.fm