Два чалавекі трапілі ў рэанімацыю пасля Купалля ў Пушкіна ў Бабры

Гэта здарылася ў мястэчку Бобр Мінскай вобласці. Вядомы мастак Алесь Пушкін кожны год праводзіць там Купалле ў нацыянальным духу на беразе аднайменнай ракі. Свята збірае дзясяткі гасцей з Мінска, у тым ліку вядомых дзеячаў інтэлігенцыі.



ohniennaja_voda.jpg

Сёлета свята азмрочыў трагічны выпадак. Калі гаспадар рыхтаваў крупнік, успыхнула гарэлка, якую ён заліваў у кацёл. У выніку пяць чалавек атрымалі апёкі.

У Крупскім раёне бальніцу даставілі двух хлопцаў і трое дзяўчат. Мужчын выпісалі пасля аказання першай дапамогі. Дзяўчаты ж застаюцца ў бальніцы. Двое з іх знаходзяцца ў рэанімацыі, а адна — у хірургічным аддзяленні.

Паводле Радыё «Свабода»