Дзе атрымаць шэнген? Польшча — чэмпіён па адмовах
Практычна ўсе шэнгенскія візы беларусам летась выдалі ўсяго пяць краін Еўрасаюза. Такія звесткі апублікавала днямі Еўракамісія.
За мінулы год у еўрапейскія консульствы беларусы падалі амаль 164 тысячы заявак на кароткатэрміновыя візы тыпу C. Яны могуць выдавацца для разавай паездкі або шматразовага ўезду. У выніку грамадзяне нашай краіны атрымалі каля 158 тысяч віз і 5,5 тысяч адмоў. Пры гэтым большасць віз былі шматразовымі.
Больш за ўсё віз беларусам выдала Германія (51,9 тысяч). На другім месцы — Італія (40,2 тысячы). Польшча апынулася толькі на трэцім месцы спісу (31,4 тысячы). Пры гэтым яна давала больш за ўсё адмоваў, найбольшая колькасць якіх была ў Гродзенскім консульстве Польшчы (13,3%). Але і ў Мінску, і ў Брэсце было 10% і 12% адмоў адпаведна.
Таксама высокі адсотак адмоваў зафіксаваны з боку Эстоніі (8,8%) і Латвіі (11,4%).
Усяго ў 2023-м на адмову паставілі на 3,4% заявак ад грамадзян Беларусі. Годам раней адсотак неўхваленых заявак на візу быў 1,9.
Таксама беларусам досыць актыўна выдавала візы Вугоршчына (14,4%) і Францыя (11,8%) з адносна невысокімі адсоткамі адмоваў (1,5% і 2,3% адпаведна)
Паводле Reform.news, s13.ru