Дзеянні сілавікоў — законныя. СК скончыў праверку заявы пацярпелых ад катаваняў на Акрэсціна

«Выбраныя супрацоўнікамі праваахоўных органаў сродкі і спосабы былі сувымерныя, прымяняліся з намерам прычынення найменшай шкоды ў тых абставінах», — гаворыцца ў выснове СК, паведамляе «Свабода».

img_20200816_180950_logo.jpg

«Выбраныя супрацоўнікамі праваахоўных органаў сродкі і спосабы былі сувымерныя, прымяняліся з намерам прычынення найменшай шкоды ў тых абставінах», — гаворыцца ў выснове СК.

Следчыя заявілі, што не было ні катаванняў, ні сексуальнага здзеку.

У СК таксама лічаць, што пацярпелыя падавалі звароты пад чыімсьці кіраўніцтвам.

Там адзначылі, што пацярпелыя атрымалі цялесныя пашкоджанні падчас спынення праваахоўнікамі масавых беспарадкаў, пры затрыманні, перавозцы і ўтрыманні пад вартай парушальнікаў, пры спыненні супрацьпраўных паводзінаў, пераадоленні супраціўлення і далейшага непадпарадкавання, а многія — падчас масавых беспарадкаў.

У паведамленні гаворыцца, што з 9 да 15 жніўня затрымалі каля 2 тысяч чалавек. Звароты пра супрацьпраўныя дзеянні падалі 680 чалавек.

Дзясяткі з іх, паводле СК, «намерана і свядома парушалі грамадскі парадак, ствараючы ўсе ўмовы для прымянення да іх супрацоўнікамі фізічнай сілы і спецыяльных сродкаў».

СК сцвярджае, што мэтай парушальнікаў быў выезд на палітычны прытулак за мяжу.

Пераважная большасць заяўнікаў — грамадзяне да 30 гадоў, беспрацоўныя, студэнты і прадпрымальнікі.

У выніку праверкі следчыя вырашылі крымінальнай справы не заводзіць.