Дзень народзінаў за кратамі: Ірына Злобіна

Сёння дзень народзінаў за кратамі сустрэла Ірына Злобіна. Яна скончыла факультэт філасофіі і сацыяльных навук БДУ. Апошнія гады займалася сваім невялікім бізнесам — кветкамі і вырабам сувеніраў.

zlobina_iryna.jpg


Ірына была затрыманая 12 студзеня супрацоўнікамі МУС. Разам з ёй затрыманы яе хлопец, медыяменеджар Андрэй Аляксандраў, з якім яна разам жыве.
15 студзеня ў афіцыйным паведамленні намеснік міністра ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь Генадзь Казакевіч заявіў, што Аляксандраў і Злобіна былі затрыманыя «па падазрэнні ў фінансаванні пратэснай дзейнасці». Па яго словах, Аляксандраў і Злобіна са жніўня 2020 года займаліся фінансаваннем асобаў, якія прымалі ўдзел у пратэстах у Мінску, у тым ліку шляхам аплаты штрафаў і вяртаннем сродкаў на ўтрыманне ў ЦІП і ІЧУ.
Паводле паведамлення МУС, Аляксандраў з 22 жніўня да 9 лістапада аплаціў 250 штрафаў.
«Новы Час» віншуе Ірыну з днём народзінаў! Жадаем моцы, вытрымкі і аптымізму. А самае галоўнае — хутчэй апынуцца на волі ў вольнай жа дэмакратычнай Беларусі!
Адрас для лістоў: СІЗА-1. 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2. Ірына Віктараўна Злобіна.