Дзень народзінаў за кратамі: павіншуйце палітвязня Юрыя Бялько!

Сёння, 15 сакавіка, за кратамі сустракае 38-годдзе палітвязень Юрый Бялько.

bialko.jpg


Па адукацыі Юрый — інжынер СПА, скончыў Вайсковую акадэмію. Перад затрыманнем працаваў менеджарам па продажах.
Юрыя затрымалі па справе аб масавых беспарадках у ноч з 29 на 30 верасня. Пасля яму было прад’яўлена абвінавачанне па ч. 2 арт. 293 КК.
Спачатку Юрыя Бялько змясцілі ў ІЧУ на Акрэсціна, затым перавялі ў СІЗА-1, а потым — у СІЗА г. Жодзіна. У лістападзе яго зноў вярнулі ў СІЗА-1.
У межах кампаніі салідарнасці  #WeStandBYyou «хросным» Юрыя Бялько стаў дэпутат нямецкага Бундэстага Крыстоф Матчы.

christoph_matschie.jpg

«Новы Час» віншуе Юрыя з днём народзінаў і жадае яму моцы, бадзёрасці і аптымізму! А самае галоўнае — найхутчэйшага вызвалення!
Адрас для лістоў Юрыю Бялько: СІЗА-1, 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2.