Дзень народзінаў за кратамі: Мікіта Емяльянаў і Міхаіл Гладыш

Сёння Дзень народзінаў за кратамі адзначаюць палітвязні Мікіта Емяльянаў — яму споўніўся 21 год і Міхаіл Гладыш, якому сёння 41.

mycollages__7__3.jpg


Мікіта Уладзіміравіч Емяльянаў — актывіст анархісцкага руху, асуджаны 12.02.2020 года судом Савецкага раёна Мінска да 7 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Яго прызналі вінаватым па трох артыкулах Крымінальнага кодэкса: арт. 341, ч.1 арт. 14, ч.2 арт. 218, ч. 2 арт. 295-3. 27 сакавіка Мінгарсуд па апеляцыйнай скарзе зменшыў тэрмін Мікіту Емяльянаву да 4 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму.
29 траўня пераведзены на строгі рэжым турэмнага ўтрымання, а 9 чэрвеня этапаваны ў Магілёўскую турму №4.
Адрас для лістоў: Турма №4. 212011, г. Магілёў, вул. Крупскай, 99А.
Міхаіл Леанідавіч Гладыш — асуджаны 20 лістапада 2020 года судом Першамайскага раёна Віцебска па арт. 369 Крымінальнага кодэкса («Абраза службовай асобы») да двух гадоў абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу.
Падставай для крымінальнай справы стала абраза камандзіра атрада міліцыі асаблівага рэагавання Манаева ў тэлеграм-чаце «Віцебск для жыцця».
На пачатку лютага накіраваны для адбыцця пакарання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу №39 у Крупках.
Адрас для лістоў: Выпраўленчая ўстанова адкрытага тыпу №39. 222002, Крупскі раён, г. Крупкі-2. 
«Новы Час» віншуе Мікіту і Міхаіла з Днём народзінаў! Зычым моцы, вытрымкі, аптымізму і, канешне, найхутчэйшага вызвалення!