Дзень народзінаў за кратамі: павіншуйце палітвязняў!

Адразу некалькі чалавек сустракаюць за кратамі свой дзень народзінаў 24 траўня.

47683430_401.jpg

39 гадоў споўніцца Іллі Туркову, спецыялісту па аперацыях з нерухомасцю. Быў затрыманы 27 ліпеня дома і з таго часу знаходзіцца пад вартай. Яму былі прад’яўленыя абвінавачанні ў актыўным удзеле 14 ліпеня ў групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак, і гвалце ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў. Асуджаны на 4 гады агульнага рэжыму. Адрас для лістоў: ПК №3. 211322, Віцебская вобласць, г.п. Віцьба.
41 год споўніцца случаку Уладзіміру Няронскаму. У 2009 годзе заснаваў фірму «Віва прэстыж», якая займаецца вытворчасцю драўнянага вугалю. Бацька чацвярых дзяцей: двух хлопчыкаў і дзвюх дзяўчынак.З 8 траўня 2020 года (суд па арт. 23. 34 КаАП) ён бесперапынку адбываў 40 сутак адміністрацыйнага арышту. 17 чэрвеня стала вядома, што Уладзіміра Няронскага змясцілі ў СІЗА. На яго заведзеная крымінальная справа па арт. ч. 1 арт. 342 — за выпадак на выбарчым пікеце 29 траўня ў Гродне, і арт. 369 — за абразу ў яго роліку на ютуб-канале старшыні Слуцкага райвыканкама.
2 лютага суд Лагойскага раёна асудзіў палітычнага зняволенага аўтара ютуб-канала «Слуцк для жизни» Уладзіміра Няронскага да трох гадоў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму. Адрас для лістоў: ПК №15. 213105, г. Магілёў, п/а Вейна, Слаўгарадская шаша, 183.
44 гады споўніцца Міхаілу Юдзіну, гродзенскаму прадпрымальніку, асуджанаму на 4 гады пазбаўлення волі па арт. 364 КК. Таксама па гэтай крымінальнай справе асуджаны Міхаіл Ефімовіч, Вадзім Хіжнякоў і Андрэй Севертока. Адрас для лістоў: Турма №1. 230023, г. Гродна, вул. Кірава, 1.
36 гадоў споўніцца Аляксандру Цярэшку — фігуранту «Пінскай справы», распачатай па падзеях (акцыях пратэсту) пасля выбараў прэзідэнта ў Пінску. Яму было прад’яўленае абвінавачанне па ч. 2 арт. 293 КК. Суд Маскоўскага раёна Брэста 30 красавіка асудзіў Аляксандра Цярэшку да 6,5 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму.Адрас для лістоў: СІЗА-7. 224030, г. Брэст, вул. Савецкіх памежнікаў, 37.
27 гадоў споўніцца Вячаславу Папову — мінчуку, затрыманаму 10 сакавіка ў сябе дома. Дачакаўшыся, пакуль бацькі Вячаслава з’едуць, сілавікі ўзламалі дзверы ў кватэры, паклалі хлопца на падлогу і разбілі ўвесь твар. У кватэры быў праведзены ператрус, на які бацькоў не пусцілі. Прад’яўлена абвінавачанне па артыкуле 342 КК.Адрас для лістоў: СІЗА-1. 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2