Дзень народзінаў за кратамі: павіншуйце палітвязня Аляксандра Шандыбу!
Сёння свае 49-годдзе за кратамі сустракае палітвязень Аляксандр Шандыба.
Аляксандр Шандыба — фігурант справы аб масавых беспарадках (ч. 2 арт. 293 КК), распачатай паводле падзей у Пінску ў ноч пасля выбараў 9 жніўня. Аляксандр знаходзіўся пад падпіскай аб нявыедзе, але 24 сакавіка яго затрымалі і змясцілі пад варту. Да суду ён утрымліваецца ў СІЗА №6 у Баранавічах.
У Аляксандра трое дзяцей.
«Новы Час» віншуе Аляксандра з Днём народзінаў! Жадаем моцы, душэўных сіл, аптымізму і веры ў перамогу дабра!
Адрас для лістоў: СІЗА-6. 225413, г. Баранавічы, вул. Брэсцкая, 258 В.