Таццяну Гацура-Яворскую прызналі палітзняволенай

Таццяна Гацура-Яворская — адна з арганізатарак выставы «Машына дыхае, а я — не», якую закрылі ўлады праз некалькі дзён пасля пачатку працы. 

2580b7bfc79481a6e21d9d7243f438de.jpg

5 красавіка прайшоў ператрус у кватэры і на лецішчы ў праваабаронцы Таццяны Гацура-Яворскай, а таксама ў грамадскім аб'яднанні «Звяно», якое яна ўзначальвае. Таццяна і яшчэ чатыры чалавекі, якія маюць дачыненне да выставы «Машына дыхае, а я — не», прысвечанай беларускім медыкам і выклікам, з якімі яны сутыкнуліся за апошні час: пандэміяй COVID-19 і палітызацыяй сістэмы аховы здароўя, — былі затрыманыя і змешчаныя ў ІЧУ на Акрэсціна. Пасля стала вядома, што ў дачыненні да ўсіх пяцярых адбыліся суды ў рамках адміністрацыйнай справы і яны былі прызнаныя вінаватымі ў непадпарадкаванні законнаму распараджэнню ці патрабаванню супрацоўнікаў праваахоўных органаў. Да Таццяны Гацура-Яворскай таксама была ўжытая адміністрацыйная санкцыя: штраф у памеры 50 базавых велічынь.
Аднак Таццяна не была адпушчаная з будынка ІЧУ, была затрыманая ўжо ў межах крымінальнай справы і пераведзеная ў СІЗА на Валадарскага.
У сумеснай заяве прадстаўнікі праваабарончых арганізацый патрабуюць неадкладнага вызвалення Таццяны Гацура-Яворскай і спынення крымінальнага пераследу ў дачыненні да яе, піша БАЖ.
Яны патрабуюць і спынення пераследу і ціску ў дачыненні да ўсіх праваабаронцаў краіны, а таксама прыцягнення да крымінальнай адказнасці беларускіх праваабаронцаў і актывістаў грамадзянскай супольнасці ў сувязі з іх законнай дзейнасцю, у тым ліку па вядзенні асветніцкай дзейнасці, аказанні прававой, дабрачыннай і іншай дапамогі ахвярам парушэнняў правоў чалавека, неадкладнага вызвалення ўсіх палітвязняў і спынення палітычных рэпрэсій.