Дзяды-2018: шэсце ў Курапаты. Стрым (абноўлена)

28 кастрычніка ў Менску праходзіць дазволеная ўладамі шэсце-акцыя на Дзяды. «Белсат»  і «Радыё Свабода» вядуць наўпроставую трансляцыю з месца падзеі.

23314410_10214557404670308_1470177344_o_logo_1.jpg

Каля 200 удзельнікаў шэсця калонай ідуць ад заводу «Луч» ва ўрочышча Курапаты, дзе запланаваны мітынг. Акцыя завершыцца а 17 гадзіне.
Першая акцыя на Дзяды адбылася 30 гадоў таму 30 кастрычніка 1988 года.
Збіраюць подпісы за вяртанне выходнага на Дзяды. Падпісаліся ўжо больш за дзве тысячы асобаўКурапаты – лес на паўночным усходзе Менску, месца масавых расстрэлаў у сталінскія часы. Паводле розных звестак, там былі расстраляныя ад 30 да 250 тысяч чалавек.