Дзяржаўная рада Францыі зацвердзіла зняццё крыжа з помніка Яну Паўлу ІІ
«Калі крыж з'яўляецца рэлігійным знакам ці сымбалем, то яго прысутнасць у публічнай прасторы пярэчыць праву».
У мясцовасці Плоэрмэль стаіць помнік Яну Паўлу ІІ: фігура святога, над ім арка, а на арцы вялікі крыж. Статуя стаіць у горадзе ўжо 12 гадоў. 10 кастрычніка Дзяржаўная рада зацвердзіла рашэньне суду першай інстанцыі аб зьняцці крыжа з помніка. Рада патлумачыла сваё рашэнне неабходнасьцю шанаваць аўтаномію касцёла і дзяржавы.
«Калі крыж з'яўляецца рэлігійным знакам ці сымбалем, то яго прысутнасць у публічнай прасторы пярэчыць праву», — напісала Дзяржаўная рада.
Бурмістар мясцовасці не выключае, што звернецца ў Еўрапейскі суд па правах чалавека. «Помнік з'яўляецца часткай краявіду Плоэрмэлю ўжо 12 гадоў, ён не перашкаджае жыхарам. Наадварот, ён з'яўляецца бясспрэчнай турыстычнай цікавінкай. Гэтая скульптура з'яўляецца творам мастацтва, змены якога вымагаюць згоды аўтара», — заявіў бурмістар гарадку.
Крыж павінен быць зняты цягам 6 месяцаў.
Паводле беларускай службы Польскага радыё