Дзяржведамствы адмаўляюцца тлумачыць прычыны інтарэсу сілавікоў да кватэры рэдактара «Нашай Нiвы»
Такі адказ, а дакладней, адмову адказваць атрымаў партал Onliner.
![no_comment_stamp_260nw_328960541.jpg no_comment_stamp_260nw_328960541.jpg](/img/v1/images/no_comment_stamp_260nw_328960541.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Onliner звярнуўся ў прэс-службу КДК ДФР з нагоды сітуацыі з галоўным рэдактарам «Нашай Нiвы» Ягорам Марціновічам. Яны пракаментавалі інфармацыю наступным чынам:
«Без каментарыяў».
У Следчым камітэце таксама распавялі, што інфармацыі з гэтай нагоды ў іх няма. У прэс-службе МУС і ГУУС Мінгарвыканкама нам пакуль не ўдалося атрымаць каментар.