Ператрус у кватэры Ягора Марціновіча і Адар'і Гуштын скончаны
Ператрус не быў звязаны з "Нашай Нівай".
![__bun_nn_20200610_8082_shzt9.jpg __bun_nn_20200610_8082_shzt9.jpg](/img/v1/images/__bun_nn_20200610_8082_shzt9.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Ператрус у кватэры Ягора Марціновіча і Адар'і Гуштын скончаны. Ён не затрыманы, але не можа нічога каментаваць, бо знаходзіцца пад падпіскай аб неразгалошванні.
Ператрус праводзіўся ў рамках крымінальнай справы, але не быў звязаны з "Нашай Нівай".
Жонка Ягора, Адар'я Гуштын, — журналістка Тут.бая, на які ўчора абрынуўся ўдар.