Сілавікі імкнуцца трапіць у кватэру рэдактара «Нашай Нівы»
Галоўны рэдактар «Нашай Нівы» Ягор Марціновіч напісаў у Facebook: «Вакол нашай кватэры сабраліся сілавікі і, магчыма, рыхтуюцца да штурму».
«Барабанілі ў дзверы, суседцы заляпілі вочка ў дзвярах», — перадае словы Марціновіча прэс-служба БАЖ. Паводле Марціновіча, пра гэта яму паведамілі суседзі. Па іх словах, сілавікі збіраюцца штурмаваць дзверы — дома нікога няма.
Жонка Марціновіча — журналістка ТUT.BY Адар'я Гуштын.