Дзяўчына-крык Яна Шостак: Людзі прыязджаюць за мяжу і ў іх сотні праблем
Мастачка, беларуская дзяўчына-крык Яна Шостак, якая 11 год жыве ў Польшчы, стараецца дапамагчы ўцекачам, звяртаючыся да дэпутатаў сейма, якія працуюць па беларускіх пытаннях. Яне добра вядомы праблемы беларускіх бежанцаў.

Людзям вельмі цяжка кідаць свае дамы і збягаць з адным заплечнікам у чужую, няхай сабе краіну-суседку, з чужой мовай і чужой культурай. І праблемы, што ўзнікаюць, абвастраюць стрэсавую сітуацыю бежанца, кажа Яна Шостак:
– Людзі прыязджаюць за мяжу і што далей. Няма ніякай магчымасці зразумець: што па чым, куды далей і што рабіць. Варункі ў саміх лагерах для бежанцаў заўсёды былі не вельмі добрыя. Праблемы ў медычнай ахове, якіх таксама нямала. І людзі, тыя, якія пацярпелі, яны не маюць тут рэальнай, нармальнай, комплекснай медычнай дапамогі.


Яна Шостак спадзяецца, што яе намаганні прынясуць свой плён, каб палепшыць становішча бежанцаў у Польшчы.
Радыё Рацыя