Дзмітрый Семчанка напісаў верш пра мову, у якім выбачаецца перад ёй

Верш з'явіўся ў інстаграме.

152938167_10164983763755541_9184703557025026400_n.png

Экс-кіраўнік прэзідэнцкага пула журналістаў на канале АНТ Дзмітрый Семчанка напісаў верш да Дня роднай мовы. Ён адрасаваны мове, якой, як напісаў Семчанка, мы «здрадзілі».
Прабач нас, Мова рОдная!Як шчанюкі бязродныя,Мы здрадзілі табе.Мы моўчкі назіралі,Як маці забівалі,Казалі, што іх дзьве.
Прабач, што не крычалі,Як школы зачынялі,Крыўляліся с цябе.А мы не разумелі,Якое цуда мелі.Засталіся ў журбе.
Мы сэрца прадавалі,Народны код гублялi,Боль - каранi iрваць.Нас проста раз'ядналі.Нас і людзьмі ня звалі,Каб статкам кіраваць...
Але ж ня выйшла гэта!Прачнуліся мы летам,І зразумелі раптам - мы народ.Не сонцам мы сагрэты,На ўсіх адна ёсць мэтаКраіны мары ўбачыць узыход.
Палохаюць нас мовай,Каб зноў трымаць ў палонеКаб зноў мільёны раз'яднаць.Крычаць: "Заставят вас учиться!Она нигде не пригодится.Она вообще не ваша мать".
Прабач іх, Мова Родная,Але мы станем годныя,Навучым размаўляць сваіх дзяцей.У свеце мовы розныя,Іх ведаць - плюс для розуму,Але свая павінна быць радней!