
Эдуард Бабарыка
Эдуард Бабарыка быў затрыманы 18 чэрвеня 2020 года разам з бацькам, калі ішоў у ЦВК здаваць сабраныя подпісы. Затрыманне ажыццяўляў Дэпартамент фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржкантролю.
Палітвязню прад'яўленыя абвінавачанні:
- ч. 1 арт. 293 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя масавых беспарадкаў
- арт. 243 Крымінальнага кодэкса — Ухіленне ад выплаты сум падаткаў, збораў
- арт. 130 Крымінальнага кодэкса — Распальванне варожасці ці варажнечы