Эдуарду Пальчысу прысудзілі 13 гадоў калоніі
Палітвязню Эдуарду Пальчысу суд сёння, 17 снежня, агучыў прысуд — 13 гадоў калоніі, паведамляюць праваабаронцы.
Нагадаем, палітвязня абвінавачвалі па чатырох артыкулах:
арт. 130 (наўмысныя дзеянні, накіраваныя на ўзбуджэнне іншай сацыяльнай варожасці і варожасці па прыкмеце іншай сацыяльнай прыналежнасці, учыненыя групай асоб, якія прывялі да іншых цяжкіх наступстваў);
арт. 293 (арганізацыя масавых беспарадкаў);
арт. 342 (арганізацыя дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак);
арт. 361 (заклікі да дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь).