Экалогія як мастацтва — мастацтва як экалогія
28 жніўня а 19-ай гадзіне ў Галерэі "Ў" (пр. Незалежнасці, 37а) пройдзе лекцыя "Экалогія як мастацтва - мастацтва як экалогія'' па базаваму эка-арту ад Наталлі Гарачай у рамках праекта Агра-культурны фэст.
На прыкладзе рэальных мастацкіх пректаў свету будзе ўзнята тэма актуальнасці экалагічнага падыхода да мастацтва, яго чынніках і наступствах. Слухачы запрашаюцца да актыўнага абмеркавання матэрыяла па выніках лекцыі.
Візуальная частка праекта — выстава ''Мутуалістычныя стасункі'' адкрыта да прагляду да 31 жніўня.