Электбай распачаў зваротны адлік

Аднавіла працу інтэрактыўная платформа грамадзянскага маніторынгу за выбарамі 2012



0459f8ebb506c02718d4b29b11f586a0.jpg

Аднавіла працу інтэрактыўная платформа грамадзянскага маніторынгу за выбарамі 2012
У Беларусі зноў пачынае працу сайт грамадзянскага назірання за выбарамі Electby.org. Гэта адкрытая для ўсіх пляцоўка, дзе кожны можа падзяліцца сваімі назіраннямі і адчуваннямі ад парламенцкіх выбараў. Асноўная функцыя Electby.org – гэта збор паведамленняў пра выбарчую кампанію ад грамадзян і іх аўтаматычная візуалізацыя на мапе Беларусі. Кожнае паведамленне з’яўляецца ў выглядзе кропкі на інтэрактыўнай мапе і сістэматызуецца па катэгорыях. Дасылаць паведамленні можна па-беларуску ці па-руску: мова арыгінала будзе захаваная. Чым больш людзей пакіне свае сведчанні на Electby.org, тым больш поўнай будзе карціна выбарчай кампаніі і яе вынікаў.   Карыстацца Electby.org стала яшчэ прасцей і зручней. Паведамленнямі з сайта можна падзяліцца са сваімі сябрамі ў сацыяльных сетках. Функцыя зваротнага адліку з дакладнасцю да секунды пакажа, колькі часу засталося да дня выбараў, а зручны электронны каляндар дапаможа лепш арыентавацца ў асноўных этапах выбарчай кампаніі. Абяцанні кандыдатаў, агітацыйныя кур’ёзы, прымус да тэрміновага галасавання, ціск на актывістаў, махінацыі з бюлетэнямі... З дапамогай Electby.org усе гэтыя штрыхі імгненна адлюструюцца на жывой мапе “Выбары 2012. У ходзе выбарчай кампаніі на сайце рэгулярна будуць з’яўляцца новыя функцыі – сачыце за абнаўленнямі!   Даслаць сведчанне і дадаць сваю кропку можна праз онлайн форму, e-mail (electbyorg@gmail.com), Twitter (хаштэг #electby) і SMS (нумар +37065279366). Па ўсіх пытаннях пішыце:electbyorg@gmail.com
Даведка:Electby.orgпрацуе на платформе Ушахідзі (Ushahidiу перакладзе з мовы суахілі азначае “сведчанне) - сістэма, якая дазваляе збіраць паведамленні з розных крыніц, аўтаматычна наносіць іх на мапу і сістэматызаваць.Electby.orgбыў створаны групай беларускіх інтернэт-энтузіястаў падчас прэзідэнцкіх выбараў 2010 г. У перыяд з 13 па 19 снежня 2010 г. на платформу грамадзянскага маніторынгу за выбарамі паступіла 615 сведчанняў ад выбарцаў і грамадзян з усёй Беларусі. За тыдзеньElectbyнаведалі каля 17,500 чалавек, якія прагледзелі больш за 70,000 старонак. Непасрэдна ў дзень выбараў на сайце было зафіксавана 8,000 наведнікаў і больш за 19,000 праглядаў старонак.