EPAM і Wargaming перадалі Міністэрству аховы здароўя 700 тысяч рэспіратараў
Сёння прадстаўнікі EPAM і Wargaming перадалі Міністэрству аховы здароўя каля 700 000 фільтруючых масак класа абароны FFP2 ад вядучага сусветнага вытворцы 3М, паведамілі на сайце міністэрства.

Гэтыя сродкі індывідуальнай абароны рэкамендаваныя Сусветнай арганізацыяй аховы здароўя для выкарыстання медыцынскімі работнікамі пры аказанні дапамогі пацыентам. Рэспіратары былі дастаўлены ў краіну пры падтрымцы прадстаўніцтва кампаніі 3M у Беларусі, паведамяле www.zviazda.by.
"Аб'яднаўшы нашы намаганні, мы хочам аказаць рэальную дапамогу ў абароне тым, хто працуе на мяжы сваіх сіл і ад каго залежыць наша з вамі здароўе і будучыня. Гэтыя сродкі атрымаюць усе, хто цяпер на перадавой барацьбы з вірусам COVID-19. Мы хочам выказаць ім словы падзякі і падтрымкі ", — гаворыцца ў супольнай заяве EPAM і Мінскага цэнтра распрацоўкі кампаніі Wargaming (СТАА "Гейм Стрым").

Рэспіратары паступяць у бальніцы, якія аказваюць дапамогу пацыентам з COVID-19. "Цяпер няпросты час для ўсіх краін. Ажыццявіць такую пастаўку ў сціслыя тэрміны (на працягу 10 дзён з моманту закупкi) — гэта подзвіг. Сродкі абароны зараз хутка разыходзяцца. І хачу падзякаваць людзям, якія неабыякавыя, праяўляюць сваю актыўную жыццёвую пазіцыю", — адзначыў журналістам намеснік міністра аховы здароўя Барыс Андрасюк.
"Фільтруючыя маскі класа абароны FFP2 значна падвысяць бяспеку працы лекараў, медсясцёр, фельчараў, санітарак", — дадаў ён.