ЕС купляе нафту ў Расіі, каб Пуцін зарабіў менш?
Вельмі дзіўную заяву зрабіла кіраўніца Еўракамісіі. Аказваецца, Захад купляе нафту ў РФ, каб Расія не здолела яе прадаць камусьці даражэй!

Еўрасаюз вымушаны закупляць расійскую нафту, каб прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін не зарабіў яшчэ больш, прадаючы яе іншым пакупнікам на сусветным рынку. Так заявіла заявіла кіраўніца Еўракамісіі Урсула фон дэр Ляен у эфіры тэлеканала MSNBC.
«Нам заўсёды трэба знайсці правільны баланс паміж тым, каб не нашкодзіць нашай эканоміцы занадта моцна... калі мы з сённяшняга дня цалкам адмовімся ад расійскай нафты, то ён (прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін. — заўв. рэд.), верагодна, зможа прадаць яе на сусветным рынку, дзе кошты ўзрастуць, і зарабіць больш», — адзначыла яна.
Паводле УНІАН