«Фарбы паралельнага свету» — цяпер у сеціве ў свабодным доступе

Кнігу экс-палітвязня, удзельніка анархісцкага руху і журналіста газеты "Новы Час" Мікалая Дзядка "Фарбы паралельнага свету" цяпер можна бясплатна спампаваць у інтэрнэце. 

19531573_935512173256582_140776201_o.jpg


"Турэмная аналітыка" — так называе сама аўтар свой зборнік з трынаццаці аповедаў, прыкладна палова з якіх напісаная падчас пяцігадовага зняволення ў турмах і калоніях Беларусі.
Мікалай Дзядок — адзін з арыштаваных па "справе анархістаў": у 2010 годзе, калі ўлады, выкарыстаўшы ў якасці нагоды напад на расійскую амбасаду, пачалі маштабную зачыстку анархісцкага руху. Мікалай быў затрыманы і пазней атрымаў 4,5 гады пазбаўлення волі. За некалькі дзён да сканчэння тэрміну суд дадаў яму яшчэ год па артыкуле 411 КК РБ ("Злоснае непадпарадакаванне адміністрацыі папраўчай установы").


У кнізе былы вязень аналізуе тое, як працуе сістэма і якімі інструментамі карыстаецца для падаўлення асобы.
Распавядаючы пра кнігу, аўтар зрабіў асаблівы акцэнт на "дэсакралізацыі метадаў аператыўнікаў". Супрацоўнікі карнага апарату акружылі сябе і свае практыкі арэолам таемнасці, што дазваляе ім дзесяцігоддзямі і нават стагоддзямі перамолваць людскія лёсы. “Сарваць фіранку з гэтых метадаў, каб пазбавіць людзей страху” — і ёсць, па выказванню аўтара, адна з мэтаў кнігі.
Спампаваць кнігу "Фарбы паралельнага свету" можна тут. Па словах Мікалая Дзядка, на гэтым сайце ў будучыні будуць выкладзены і іншыя кнігі яго аўтарства.