Фэйсбук заблакаваў суполку, заснаваную журналістамі «СБ. Беларусь Сегодня»
Суполку «Будзьма! Сообщество честных людей» стварылі Раман Рудзь і Дзмітрый Крат.

Гэта была асноўная пляцоўка для камунікацыі беларускіх дзяржаўных журналістаў, у групе было каля 2500 удзельнікаў і безліч допісаў, адзначае «Наша Ніва».
Прычынай блакіроўкі стала пастаяннае выкарыстанне мовы
нянавісці.
Цяпер дзяржаўныя журналісты стварылі новую суполку, на гэты
момант у ёй 61 карыстальнік.