Фэйсбук змяніў правілы рэкламы пасля расійскай палітычнай кампаніі

У лісце, разасланым рэкламадаўцам на гэтым тыдні, кіраўніцтва Facebook папярэдзіла, што цяпер рэкламныя абвесткі, арыентаваныя на людзей, якія абмяркоўваюць «палітычныя, рэлігійныя, этнічныя і сацыяльныя пытанні» будуць разглядацца супрацоўнікамі аднаго з офісаў. Толькі пасля гэтага абвесткі могуць з'явіцца ў сетцы.

7e96c262_85f3_457c_8d9c_a738dad59a86_w1023_r1_s.jpg


Раней рашэнні аб публікацыі такіх аб'яў аўтаматычна прымаў кампутарны алгарытм. У кампаніі папярэдзілі, што новая працэдура можа запаволіць тэрміны размяшчэньня рэкламы.
«Гэтае новаўвядзенне прадугледжвае, што большая колькасць абвестак будзе праходзіць працэдуру разгляду з дапамогай нашых супрацоўнікаў, — гаворыцца ў лісце, накіраваным рэкламадаўцам. — Новыя рэкламныя кампаніі, што змяшчаюць мэтавую рэкляму, якая, на нашую думку, запатрабуе дадатковага разгляду (звязаныя з такімі пытаннямі, як палітыка, рэлігія, этнічныя і сацыяльныя праблемы), будуць асобна разглядацца супрацоўнікамі».
На гэтым тыдні стала вядома, што кіраўніцтва Fаcebook пагадзілася даць паказанні ў камітэце па выведцы Кангрэсу ЗША, які праводзіць уласнае расследаванне аб расійскім ўмяшальніцтве ў выбарчую кампанію 2016 года. У мінулую пятніцу афіцыйнай ліст з запрашэннем выступіць на адкрытых слуханнях у верхняй палаце накіраваў меннджэрам сацыяльнай сеткі камітэт па выведцы Сенату ЗША.
У верасні Facebook перадаў у Кангрэс звесткі аб рэкламных абвестках, суполках і старонках, зарэгістраваных з удзелам Расіі падчас прэзідэнцкай кампаніі. Адначасова ў Палату прадстаўнікоў была накіравана інфармацыя і аб куплі расійскімі кампаніямі рэкламных аб'яў у сацыяльнай сетцы.
З чэрвеня 2015 году па травень 2017 году з 470 акаўнтаў было апублікавана каля 3000 рэкламных пастоў на агульную суму 100 000 даляраў.
Facebook выдаліў большасьць групаў, зьвязаных з пракрамлёўскай «Фабрыкай троляў». Каля 10 мільёнаў чалавек убачылі рэкляму, разьмешчаную расейскімі арганізацыямі.
Паводле «Радыё Свабода»