Фотафакт: парваная падчас сутычкі з раварыстамі куртка супрацоўніка мінскай ДАІ

Мінская міліцыя абяцае ў суботу агучыць афіцыйную версію ўчорашняга здарэння, калі былі затрыманыя 6 раварыстаў.

Фота з сацыяльных сетак

Фота з сацыяльных сетак


Учора з'явілася папярэдняя версія. Паводле яе, некалькі дзясяткаў раварыстаў парушалі правілы дарожнага руху, не звярталі ўвагі на патрабаванні даішнікаў, а некалькі чалавек супраціўляліся. А адзін нават пачаў бойку і парваў абмундзіраванне супрацоўніку ДАІ. Здымак парванай курткі з'явіўся ў групе "Мінская міліцыя" ў "ВКонтакте".
Паводле версіі раварыстаў, рух іх калоны ад самага пачатку адсочвалі праваахоўнікі. А пасля раптоўна адбылося затрыманне і збіццё шасці чалавек, якіх на мікрааўтобусе адвезлі ў Цэнтральнае РУУС. Праваабаронцы паведамляюць, што сярод затрыманых быў адзін грамадзянін Расіі. Чацвёра хлопцаў, якія падпісалі пратаколы аб адміністрацыйным правапарушэнні, позна ўвечары былі адпушчаныя. Двое затрыманых, якія адмовіліся гэта зрабіць, засталіся ў міліцыі.
Відэа затрымання раварыстаў гл. тут.
Паводле euroradio.fm