Фотафакт. У беларускія крамы дасылаюць загады адносна ідэалагічна шкоднага жэле?
«Не дапускайце спалучэння бел-чырвона-белых колераў».
Вось такі скрыншот размясціў у сваім тэлеграм-канале блогер Антон Матолька. З яго вынікае, што беларускім кандытарам цяпер забараняецца гатаваць на продаж жэле з садавіны бела-чырвоных колераў.
Гаспадар канала сведчыць, што інфармацыя верыфікаваная.