У Гродне мужчыну затрымалі за маску няправільных колераў
Калі ідэалогія пераважвае правілы бяспекі падчас пандэміі.

У Гродне на Савецкай плошчы сёння афіцыйна ўключылі святочную ілюмінацыю. Падчас гэтага мерапрыемства быў затрыманы актывіст Ежы Грыгенча, паведамляе «Белсат». Прэтэнзія — маска бел-чырвона-белай расфарбоўк. Затрымліваў кіраўнік гарадзенскага АМАПу Віктар Краўцэвіч.
Актывіста хутка адпусцілі, перад гэтым змусіўшы замяніць маску.