Гарадзенскі форум адзначыў сваё 7-годдзе

Вялікім мерапрыемствам з удзелам больш за 300 наведвальнікаў гарадзенскі інтэрнэт-форум адзначыў сем гадоў свайго існавання. Конкурсы і выступы музыкаў арганічна спалучаліся з выступамі арганізатараў і паказам адмысловага фільма, які распавядаў пра жыццё фарумчан. Пра мерапрыемства распавядае Аляксей Радс, адміністратар гарадзенскага форума:



Вялікім мерапрыемствам з удзелам больш за 300 наведвальнікаў гарадзенскі інтэрнэт-форум адзначыў сем гадоў свайго існавання.

Конкурсы і выступы музыкаў арганічна спалучаліся з выступамі арганізатараў і паказам адмысловага фільма, які распавядаў пра жыццё фарумчан. Пра мерапрыемства распавядае Аляксей Радс, адміністратар гарадзенскага форума:

Мне вельмі спадабалася мерапрыемства ў гэтым годзе. Сам «парламент» (рэстаран «Гродна») неяк распавольвае людзей. Здавалася, што госці ўтульна адчувалі сябе за столікамі і ў фае. Спадабаліся новыя наведвальнікі нашага форума, з якімі таксама ўдалося пазнаёміцца. Усіх віншую з нашым 7-годдзем!

Некаторыя ўдзельнікі гарадзенскага форума, якія штодзень камунікуюць у інтэрнэце, візуальна сустракаюцца толькі раз на год на гэтае свята, таму часта адзін для аднаго яны з’яўляюцца нечаканым і прыемным «сюрпрызам».

Такія сустрэчы — добры досвед таго, што людзе не «закансерваваныя» ў адной форумнай тэма, а жывуць паўнавартасным жыццём.

Паводле “Твой стыль