Генпракурор супраць Шапіры
У мінулым нумары мы пісалі пра тое, як знятага генпракурорам галоўурача Лідскай лякарні старшыня Гродзенскага аблвыканкама аднавіў на працы. І вось новы віток падзей.
Генпракуратура праінфармавала Адміністрацыю прэзідэнта пра непрымальныя ўмовы ў некаторых раённых лякарнях. Вынікі маніторынгу накіраваны ў Адміністрацыю прэзідэнта, паведамілі ў Генеральнай
пракуратуры.

Выяўлены парушэнні, факты ігнаравання правоў пацыентаў у Лідскай цэнтральнай раённай лякарні, эксплуатацыі бальнічных палат з парушэннем санітарна-эпідэміялагічных нормаў. Усталяваны факты
неабгрунтаванага незапаўнення палат з камфортнымі ўмовамі знаходжання пры перавышэнні нарматываў напаўняльнасці палат і размяшчэння хворых у калідорах. Па выніках маніторынгу старшыні Лідскага
райвыканкама вынесена прадстаўленне пра ўхіленне парушэнняў заканадаўства пры аказанні стацыянарнай медыцынскай дапамогі. За дапушчаныя парушэнні па патрабаванні пракуратуры спынены працоўныя
адносіны з галоўным урачом лякарні, да дысцыплінарнай адказнасці прыцягнуты намеснік старшыні Лідскага райвыканкама і службовыя асобы лякарні.
Пакуль 2:1 на карысць Генпракуратуры.
Паводле сайта “Блог Гродно s13